31.10.2023

Трэці этап конкурсу пройдзе 11 лістапада 2023 г. у 11.00. Тэма лекцыі – «Права прамысловай уласнасці. Частка 2».

Конкурс аб'ядноўвае адукацыйныя і спаборніцкія складнікі з мэтай распаўсюдзіць веды аб сферы інтэлектуальнай уласнасці і матываваць навучэнцаў вывучаць прапанаваныя лекцыйныя матэрыялы.

Рэйтынг удзельнікаў па выніках 2 этапаў даступны па спасылцы.

Нагадваем, што для ўдзелу ў камандным заліку ўстанове адукацыі неабходна накіраваць электронную заяўку да 19 лістапада 2023 г.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца пасля завяршэння ўсіх этапаў конкурсу 26 снежня 2023 г.

Даведка:
У конкурсе могуць прыняць удзел асобы, узрост якіх на 16 верасня 2023 г. складае ад 13 да 19 гадоў.

Удзел у конкурсе магчымы ў індывідуальным і камандным заліках.

Для ўдзелу ў індывідуальным фармаце неабходна праслухаць лекцыі на YouTube-канале  НЦІУ і выканаць заданні.

Камандны залік  прадугледжвае выкананне заданняў у рамках цырымоніі ўзнагароджання ў камандзе з   пяці навучэнцаў, якія прадстаўляюць  адну ўстанову  адукацыі. У каманду дапускаюцца толькі тыя навучэнцы, якія прынялі ўдзел  ва ўсіх этапах індывідуальнага заліку  конкурсу.

Пераможцы  будуць вызначаны па выніках  кожнага этапу  індывідуальнага заліку, каманднага заліку, а таксама па выніках усяго конкурсу.

Таксама на аснове вынікаў удзельнікаў будуць вызначаны пераможцы ў намінацыях «Лепшы настаўнік»  і  «Лепшая школа».

Пераможцам конкурсу будуць уручаны  дыпломы  і   спецыяльныя прызы (ноўтбукі, планшэты, разумныя гадзіннікі, сертыфікаты на навучальныя курсы па праграмаванні і вэб-дызайне ў IT-Academy і многае іншае).

Цырымонія ўзнагароджання  адбудзецца пасля завяршэння ўсіх этапаў конкурсу.

Падрабязная інфармацыя аб конкурсе, графік правядзення індывідуальнага заліку, а таксама вынікі конкурсу, які прайшоў у 2022 г., даступныя на старонцы конкурсу.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: НЦІУ

Вверх