16.05.2023

16 мая 2023 г. у Мінску адбылося I пасяджэнне Сумеснай Беларуска-Зімбабвійскай камісіі ў галіне навукі і тэхналогій, у  яім прынялі ўдзел прадстаўнікі профільных міністэрстваў, ведамстваў дзвюх краін і прарэктары вядучых беларускіх ВНУ.

Пасяджэнне прайшло пад сустаршынствам намесніка Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіям Рэспублікі Беларусь Таццяны Сталяровай і галоўнага дырэктара па інавацыям, развіццю навукі і тэхналогій Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, навукова-тэхнічнага развіцця Рэспублікі Зімбабвэ Вілі Ганда. 

Як адзначыла ў прывітанні Таццяна Сталярова, супрацоўніцтва ў сферы навукі, тэхналогій і інавацый – важная частка комплексу палітычных і гандлёва-эканамічных адносін паміж Беларуссю і Зімбабвэ. Іх дынамічнаму развіццю спрыялі дзяржаўны візіт у Зімбабвэ Прэзідэнта Беларусі ў студзені 2023 г. і дасягнутыя па яго выніках дамоўленасці.

У ходзе пасяджэння бакі вызначылі шэраг прыярытэтных напрамкаў далейшага супрацоўніцтва: лічбавыя інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, энергетыка, будаўніцтва, экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне, аграпрамысловыя, харчовыя і машынабудаўнічыя тэхналогіі, прыборабудаванне і інавацыйныя матэрыялы, а таксама біялагічныя, медыцынскія, фармацэўтычныя тэхналогіі і вытворчасці.

Падрабязней аб мерапрыемстве па спасылцы.

Па матэрыялах ДКНТ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: gknt.gov.by/
Вверх