29.09.2023

27 верасня 2023 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) пад старшынствам заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь, дацэнта кафедры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Ірыны Дарафеевай адбылося чарговае пасяджэнне Рэкамендацыйна-кансультацыйнага савета (РКС) пры НЦІУ.

У пасяджэнні прынялі ўдзел заслужаныя і народныя артысты Рэспублікі Беларусь, кампазітары, паэты, прадзюсары, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і інш.

Асноўнай тэмай пасяджэння стала падвядзенне вынікаў дзейнасці НЦІУ як арганізацыі па калектыўным кіраванні за першае паўгоддзе       2023 г. Справаздачны перыяд стаў выніковым – агульная сума аўтарскага ўзнагароджання, якое паступіла у НЦІУ, склала 4,113 млн бел. руб., што перавысіла паказчыкі аналагічнага перыяду 2022 г. на 123,7 %.

Акрамя таго, членамі РКС былі разгледжаны пытанні ўдасканалення практыкі прэтэнзійна-іскавай працы, мер па забеспячэнні інтарэсаў айчынных аўтараў і іншых праваўладальнікаў ва ўмовах санкцыйнага ціску, перспектывы развіцця дзейнасці НЦІУ як арганізацыі па калектыўным кіраванні, а таксама абнаўленне складу РКС.

З дакладамі перад членамі РКС выступілі генеральны дырэктар НЦІУ Уладзімір Рабаволаў, намеснік генеральнага дырэктара Аляксандр Заяц, начальнік упраўлення аўтарскага і сумежных правоў Канстанцін Галімаў, начальнік аддзела абароны правоў упраўлення аўтарскага і сумежных правоў Андрэй Лучанок.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Наталля Капралова
Вверх