07.07.2023

6-14 ліпеня 2023 г. у Жэневе (Швейцарыя) праходзіць 64-я серыя пасяджэнняў Асамблей дзяржаў – членаў Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ). У мерапрыемстве прымае ўдзел беларуская дэлегацыя ў складзе генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) Уладзіміра Рабаволава, начальніка ўпраўлення арганізацыі мерапрыемстваў і міжнароднага супрацоўніцтва НЦІУ Артура Ахраменкі, а таксама супрацоўнікаў Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.

У рамках правядзення 64-й серыі пасяджэнняў Асамблей САІУ ў мэтах рэалізацыі мерапрыемстваў Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і САІУ запланаваны шэраг сустрэч беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі САІУ.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Wipo.int

Вверх