19.05.2023

18 траўня 2023 г. адбылося 42-е (30-е пазачарговае) пасяджэнне Адміністрацыйнага савета Еўразійскай патэнтнай арганізацыі (ЕАПА). Мерапрыемства прайшло ў рамках Міжнароднага форуму маладых вынаходнікаў і інаватараў «Тэхналогіі, абарона і развіццё», які ў гэтыя дні праходзіць у Вялікім Ноўгарадзе (Расійская Федэрацыя).

У рамках пасяджэння была прадстаўлена гадавая справаздача ЕАПА за 2022 год, адобраны акты, якія датычацца рэалізацыі стажыровак і стыпендыяльнай праграмы ЕАПВ. Паўнамоцныя прадстаўнікі дзяржаў-удзельніц таксама зацвердзілі Палажэнне аб пошлінах у сувязі з планамі па далучэнні ЕАПА да Жэнеўскага акту Гаагскага пагаднення аб міжнароднай рэгістрацыі прамысловых узораў ад 2 ліпеня 1999 года. Акрамя таго, удзельнікі абмеркавалі праект Праграмы развіцця ЕАПА на 2023-2028 гады.

У пасяджэнні прынялі ўдзел паўнамоцны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь у Адміністрацыйным савеце ЕАПА, генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) Уладзімір Рабаволаў, намеснік паўнамоцнага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у Адміністрацыйным савеце ЕАПА, першы намеснік генеральнага дырэктара НЦІУ Аляксей Курман і начальнік упраўлення прававога і кадравага забеспячэння НЦІУ Таццяна Кавалеўская.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Аляксей Курман
Вверх