21.04.2023

Вышэйшай узнагародай Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) – нагрудным знакам адрознення дзяржаўнай установы «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці» «За заслугі» узнагароджаны генеральны дырэктар НЦІУ Уладзімір Рабаволаў за значны ўклад у фарміраванне і рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.

Узнагароду Уладзіміру Рабаволаву ўручыў Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Сяргей Шлычкоў.

Нагрудным знакам «За заслугі» узнагароджваюцца работнікі Нацыянальнага цэнтра, а таксама іншыя асобы, якія ўнеслі значны асабісты ўклад у развіццё сістэмы інтэлектуальнай уласнасці, сістэмы аховы і абароны правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, сістэмы калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі, заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, уклад у стварэнне аб'ектаў права прамысловай уласнасці, папулярызацыю інтэлектуальнай уласнасці, у тым ліку якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у інтэлектуальнай дзейнасці і прапрацавалі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, як правіла, не менш за 5 гадоў. Нагрудным знакам могуць узнагароджвацца іншыя асобы за асаблівыя заслугі і эфектыўнае садзейнічанне ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: НЦІУ

Вверх