17-19 траўня 2023 г. у Вялікім Ноўгарадзе (Расійская Федэрацыя) на пляцоўцы Міжнароднага форуму маладых вынаходнікаў і інаватараў пройдзе I Еўразійская канферэнцыя жанчын-вынаходнікаў і тэхналагічных прадпрымальнікаў.
У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі абмяркуюць ролю жанчын у вынаходніцкім руху, падзеляцца лепшымі практыкамі і ўласным вопытам, прапануюць магчымыя меры падтрымкі і стымулявання жаночага вынаходніцтва і прадпрымальніцтва і інш.
У 2023 г. Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) адзначала Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці (ІУ) пад слоганам «Жанчыны і ІУ – каталізатар інавацый і творчасці».
Нагадаем, што 27 красавіка 2023 г. у Мінску адбыўся семінар «Жанчына і інтэлектуальная ўласнасць – каталізатар інавацый і творчасці», прысвечаны Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці, арганізаваны Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці, САІУ пры падтрымцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).