13.03.2023

27-28 красавіка 2023 г. адбудзецца III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Аўтар-2023». Тэма форуму – «Аўтарства: нацыянальны, рэгіянальны і глабальны аспекты».

Мерапрыемства будзе арганізавана ў гібрыдным фармаце Федэральнай службай па інтэлектуальнай уласнасці, Еўразійскім патэнтным ведамствам, міжнародным навукова-адукацыйным цэнтрам «Кафедра ЮНЕСКА па аўтарскім праве, сумежных, культурных і інфармацыйных правах» НДУ ВШЭ і Расійскай дзяржаўнай акадэміяй інтэлектуальнай уласнасці.

Форум традыцыйна прымеркаваны да Міжнароднага дня кнігі і аўтарскага права (23 красавіка), абвешчанага ЮНЕСКА, і Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці (26 красавіка), абвешчанага Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці.

Больш падрабязна даведацца пра мерапрыемства і зарэгістравацца для ўдзелу можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik
Вверх