21-22 студзеня 2023 г. у Мінску пройдзе выстава навукова-тэхнічных дасягненняў «Беларусь Інтэлектуальная».
У рамках выставы супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) прадэманструюць працу аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Інтэрнэт-партал для электроннай падачы заявак на аб'екты прамысловай уласнасці». Акрамя таго, удзельнікі і наведвальнікі выставы змогуць атрымаць бясплатныя вусныя кансультацыі ад экспертаў НЦІУ па пытаннях агульнага і даведачнага характару.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).