26.09.2023

26-28 верасня 2023 г. у Мінску праходзіць 26-я Міжнародная выстава тэхналогій і інавацый у прамысловасці «ТехИнноПром 2023» і IV Міжрэгіянальная спецыялізаваная выстава «Smart Industry Expo».

У складзе калектыўнага стэнда Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях працуе кансультацыйны пункт Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ). Удзельнікаў і наведвальнікаў выставы інфармуюць аб паслугах, якія аказвае беларускае ведамства інтэлектуальнай уласнасці, прадстаўнікі НЦІУ праводзяць кансультацыі па пытаннях агульнага і даведачнага характару.

Таксама ў рамках выставы праходзіць Форум інавацый (Форум), арганізатарам якога выступае Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі, суарганізатарам – Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.

Мэта Форуму – абмен вопытам у галіне трансферу тэхналогій і ўкаранення інавацый, прадстаўленне паспяховых мадэляў супрацоўніцтва паміж універсітэтамі, навуковымі арганізацыямі і індустрыяй, абмен інфармацыяй аб універсітэтах, індустрыяльных партнёрах і іншых удзельніках інавацыйных экасістэм дзвюх краін.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: techinnoprom.by/
Вверх