22.06.2023

22 чэрвеня 2023 г. дэлегацыя Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях і падведамных арганізацый на чале са Старшынёй Сяргеем Шлычковым прыняла ўдзел ва ўскладанні кветак і вянкоў да мемарыяльнага комплексу «Брацкая магіла савецкіх воінаў, партызан і мірных жыхароў, закатаваных і расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі» ў гонар Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

Ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) ў мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва НЦІУ, прадстаўнікі першаснай прафсаюзнай арганізацыі і Савета маладых навукоўцаў.

Таксама прадстаўнікі НЦІУ аддалі даніну памяці ахвярам фашызму ля помніка-скульптуры Журботнай маці ў Парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў.

Даведка.
У брацкай магіле савецкіх воінаў, партызан і мірных жыхароў, закатаваных і расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якая знаходзіцца на бульвары Талбухіна, пахаваны астанкі савецкіх ваеннапалонных, забітых нямецка-фашысцкімі захопнікамі і іх памагатымі, а таксама памерлых ад ран і хвароб. У спісе пахаваных пакараныя акупантамі партызаны і падпольшчыкі, мірныя жыхары, знішчаныя ў выніку карных акцый. Пахаванні ў брацкую магілу ажыццяўляліся практычна ўвесь перыяд акупацыі горада. Брацкая магіла з'яўляецца адным з самых буйных воінскіх пахаванняў на тэрыторыі горада Мінска.

На месцы размяшчэння помніка-скульптуры Журботнай маці ў Парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў пахаваныя савецкія ваеннапалонныя, падпольшчыкі і мірныя жыхары, расстраляныя нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, – усяго больш за 10 тыс.чалавек.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Лізавета Кажэдуб
Вверх