06.12.2023

14 снежня 2023 г. адбудзецца Міжнародны семінар па пытаннях ацэнкі кошту аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці і пастаноўкі іх на бухгалтарскі ўлік у якасці нематэрыяльных актываў.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці пры падтрымцы Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі.

У цэнтры ўвагі семінара:

  • перспектывы развіцця заканадаўства аб ацэначнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь;
  • стан рынку паслуг па незалежнай ацэнцы кошту аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці;
  • камерцыялізацыя аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці і іх уплыў на кошт актываў прадпрыемства;
  • вызначэнне кошту аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці пры перадачы правоў па дамове комплекснай прадпрымальніцкай ліцэнзіі (франчайзінгу);
  • інвентарызацыя і пастаноўка на ўлік аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ў якасці нематэрыяльных актываў;
  • ·адлюстраванне і прызнанне выдаткаў на навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія работы ў бухгалтарскім уліку.

У мерапрыемстве з дакладамі выступяць вядучыя эксперты НЦІУ, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, патэнтныя павераныя Расійскай Федэрацыі і Еўразійскай патэнтнай арганізацыі.

Па завяршэнні мерапрыемства слухачам будзе выдадзены сертыфікат аб удзеле.

Зарэгістравацца для ўдзелу ў семінары можна па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Алена Васіленка

Вверх