Працягваецца прыём заявак на Міжнародны семінар па пытаннях ацэнкі кошту аб'ектаў ІУ і пастаноўкі іх на бухгалтарскі ўлік
6 декабря 2023
Падзеі
14 снежня 2023 г. адбудзецца Міжнародны семінар па пытаннях ацэнкі кошту аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці і пастаноўкі іх на бухгалтарскі ўлік у якасці нематэрыяльных актываў.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці пры падтрымцы Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі.
У цэнтры ўвагі семінара:
- перспектывы развіцця заканадаўства аб ацэначнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь;
- стан рынку паслуг па незалежнай ацэнцы кошту аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці;
- камерцыялізацыя аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці і іх уплыў на кошт актываў прадпрыемства;
- вызначэнне кошту аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці пры перадачы правоў па дамове комплекснай прадпрымальніцкай ліцэнзіі (франчайзінгу);
- інвентарызацыя і пастаноўка на ўлік аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці ў якасці нематэрыяльных актываў;
- ·адлюстраванне і прызнанне выдаткаў на навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія работы ў бухгалтарскім уліку.
У мерапрыемстве з дакладамі выступяць вядучыя эксперты НЦІУ, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, патэнтныя павераныя Расійскай Федэрацыі і Еўразійскай патэнтнай арганізацыі.
Па завяршэнні мерапрыемства слухачам будзе выдадзены сертыфікат аб удзеле.
Зарэгістравацца для ўдзелу ў семінары можна па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Алена Васіленка