27.04.2023

26 красавіка 2023 г. у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці, на тэму «Інтэлектуальная ўласнасць: роля ў развіцці асобы, грамадства і дзяржавы».

У рамках мерапрыемства спікеры распавялі, якой тэме прысвечаны Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці ў 2023 г., як выбудаваная сістэма ІУ ў Беларусі, якія асноўныя напрамкі развіцця гэтай дзейнасці існуюць, ці ўсе вынаходствы з'яўляюцца ахоўнай катэгорыяй і які твор нельга выкарыстоўваць без дазволу аўтара і інш.

Ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці ў мерапрыемстве прыняў удзел начальнік упраўлення садзейнічання камерцыялізацыі і дзяржаўных рэестраў Дзмітрый Андрыеўскі.

Запіс трансляцыі можна паглядзець па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: dompressy.by/
Вверх