14.06.2023

Аб задачах рэгіянальнага семінара «Інтэлектуальная ўласнасць – ключавы фактар інтэграцыі на еўразійскай прасторы» распавяла старшыня Камітэта Савета Федэрацыі па навуцы, адукацыі і культуры Расійскай Федэрацыі Лілія Гумерава.

«Сёння цяжка ўявіць сабе нейкую сферу нашага жыцця, якую б не пранізвалі пытанні інтэлектуальнай уласнасці. У сувязі з гэтым вельмі важна, каб нашы краіны аб'ядноўваліся для абмену практыкамі, вывучэння станоўчага вопыту, а таксама вырашэння канкрэтных задач. Сярод іх камерцыялізацыя вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці, больш хуткае ўкараненне перадавых навуковых распрацовак у гаспадарчую дзейнасць і развіццё інстытута патэнтных павераных. Акрамя таго, важна абмеркаваць, як сябе павінны весці нашы дзяржавы з улікам беспрэцэдэнтнага санкцыйнага ціску», – падкрэсліла Лілія Гумерава.

Паводле яе слоў, у Расіі Савет Федэрацыі – гэта перадавая пляцоўка, якая стала кропкай прыцягнення ў вырашэнні пытанняў развіцця інтэлектуальнай уласнасці.

«Лічым, што навуку і тэхналогіі нельга разглядаць у адрыве ад пытанняў інтэлектуальнай уласнасці, таму важна, каб у парадак дня былі ўключаны рэгіёны Расіі і Беларусі. Некалькі гадоў таму сумесна з Міністэрствам эканамічнага развіцця мы распрацавалі кіраўніцтва па развіцці інтэлектуальнай уласнасці ў рэгіёнах Расіі. Думаю, што гэты вопыт будзе карысны і вашай краіне. Дамагаемся таго, каб у кожным рэгіёне быў канкрэтны намеснік губернатара, які адказвае за гэтыя пытанні», – распавяла старшыня Камітэта Савета Федэрацыі.

Яна дадала, што фарміраванне культуры інтэлектуальнай уласнасці сёння важна як ніколі. «Патрэбныя кваліфікаваныя кадры, бо без іх ніякія пытанні вырашацца не будуць. Таму сённяшні семінар –спрыяльная ніша, дзе мы можам аб'яднаць нашы намаганні», – адзначыла Лілія Гумерава.

Па матэрыялах БЕЛТА

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Уладзімір Воўк

Вверх