16.08.2023

У чацвёртым нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» будзе апублікаваны артыкул Кацярыны Гладкай (кандыдат юрыдычных навук, кансультант упраўлення прававога забеспячэння і кантролю за выкананнем заканадаўства Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь) на тэму «Штучны інтэлект і носьбіт штучнага інтэлекту: асобныя праблемы ідэнтыфікацыі і інстытуцыяналізацыі».

У артыкуле Кацярыны Гладкай разглядаюцца праблемы ідэнтыфікацыі і інстытуцыяналізацыі штучнага інтэлекту і яго носьбіта, вызначэння прававога статусу штучнага інтэлекту і магчымасці надзялення яго элементамі правасуб'ектнасці, а таксама праблема вызначэння прававога рэжыму носьбіта штучнага інтэлекту. Распрацавана аўтарская дэфініцыя штучнага інтэлекту, вызначаны яго прававы статус у якасці аб'екта грамадзянскіх правоў, сфармуляваны падыход, які накіраваны на вызначэнне прававога рэжыму носьбіта штучнага інтэлекту.


Азнаёміцца з матэрыялам, а таксама набыць нумары, якія выйшлі раней, можна падпісаўшыся на наш часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):

  • у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;
  • праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;
  • на сайце РУП «Белпошта»  www.belpost.by;
  • пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;
  • дома.

Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы»  www.belpressa.by.

Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: НЦІУ
Вверх