22.04.2023

22 красавіка 2023 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) традыцыйна далучыўся да рэспубліканскага суботніка. У працу ўключыліся супрацоўнікі і кіраўніцтва Цэнтра. Была праведзена работа па прывядзенні ў належны стан прылеглай тэрыторыі, а таксама генеральная ўборка ў кабінетах і на працоўных месцах.

Кожны ўдзельнік суботніка ўнёс свой уклад у агульную справу.

Таксама прадстаўнікі першаснай прафсаюзнай арганізацыі НЦІУ прынялі ўдзел у навядзенні парадку і добраўпарадкаванні на тэрыторыі Партызанскага раёна Мінска.

Рэспубліканскі суботнік праводзіцца па ўсёй краіне згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2023 г. № 241 «Аб правядзенні рэспубліканскага суботніка ў 2023 годзе».

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, будуць накіраваны на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу вязням Азарыцкага лагера смерці (Калінкавіцкі раён Гомельскай вобласці) і на стварэнне Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Уладзімір Воўк
Вверх