22.09.2023

У рамках рэалізацыі пілотнага праекта Еўразійскай патэнтнай арганізацыі (ЕАПА) і Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) па пашырэнні магчымасцяў тэхнапаркаў у галіне камерцыялізацыі вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці (ВІД) у дзяржавах-удзельніцах Еўразійскай патэнтнай канвенцыі падпісаны некалькі пагадненняў паміж расійскімі і беларускімі тэхнапаркамі:

  • Мінскі гарадскі тэхнапарк – Фонд «Тэхнапарк Акадэмгарадка» (г. Новасібірск);
  • Мінскі гарадскі тэхнапарк – «Тэхнапарк-Мардовія» (г. Саранск);
  • Фонд «Тэхнапарк Акадэмгарадка» (г. Новасібірск) - «Навукова-тэхналагічны парк БНТУ «Палітэхнік»;
  • Фонд «Тэхнапарк Акадэмгарадка» (г. Новасібірск) «Тэхнапарк-Мардовія» (г. Саранск).

Пагадненні прадугледжваюць фарматы супрацоўніцтва з новымі партнёрамі ў тым ліку ў частцы развіцця практыкі аховы і абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці (ІУ) кампаній-рэзідэнтаў тэхнапаркаў. Акрамя таго, тэхнапаркі змогуць абменьвацца інфармацыяй аб актуальных тэхналагічных задачах, прыцягваць экспертаў для садзейнічання ў развіцці тэхналагічнага прадпрымальніцтва і інавацыйных экасістэм у сваіх рэгіёнах і краінах.

«Для ЕАПВ падпісанне двухбаковых пагадненняў паміж удзельнікамі праекта для тэхнапаркаў – паказчык таго, наколькі запатрабаваны гэты праект і актуальная работа па інтэграцыі інтэлектуальных рэсурсаў на еўразійскай прасторы. Мы рады, што навучальныя мерапрыемствы сталі пляцоўкай для новых прадуктыўных сувязяў, абмену вопытам у галіне камерцыялізацыі ВІД, агульнага пошуку рашэнняў існуючых праблем, якія ўніверсальныя для ўсяго нашага рэгіёну. Спадзяемся на далейшае пашырэнне дыялогу паміж тэхнапаркамі ў двухбаковым фармаце», - адзначыў прэзідэнт ЕАПВ Рыгор Іўліеў.

Даведка:
Пілотны праект па пашырэнні магчымасцей тэхнапаркаў у галіне камерцыялізацыі ВІД у дзяржавах-удзельніцах Еўразійскай патэнтнай канвенцыі рэалізуецца сумесна з САІУ.

У рамках праекта былі адабраны 15 тэхнапаркаў-бенефіцыяраў з усіх дзяржаў-удзельніц ЕАПА. Іх прадстаўнікі прымаюць удзел у навучальных праграмах, якія тычацца розных аспектаў кіравання інтэлектуальнай уласнасцю. Праграмамі навучальных мерапрыемстваў будуць ахоплены самыя няпростыя і актуальныя тэмы: ліцэнзаванне, ІУ-маркетынг, ацэнка ІУ і інш.

Матэрыялы па праекце можна знайсці па спасылцы.

Па матэрыялах ЕАПА

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik
Вверх