07.07.2023

Генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Уладзімір Рабаволаў выступіў з заявай на 64-й серыі пасяджэнняў Асамблей дзяржаў-членаў Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ).

У сваім выступленні ён адзначыў, што Беларусь высока цэніць намаганні САІУ па выбудоўванні шматбаковага дыялогу для абмену вопытам і практыкай на карысць інавацыйнага развіцця ўсіх краін.

Таксама У. А. Рабаволаў паведаміў, што ў нашай краіне паспяхова рэалізуецца праект САІУ па ўкараненні інстытуцыйнай палітыкі ў галіне інтэлектуальнай уласнасці для ўніверсітэтаў і навукова-даследчых арганізацый, актыўна развіваецца сетка цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый, паслядоўна ўмацоўваецца інавацыйны патэнцыял тэхнапаркаў у рамках сумеснага праекта САІУ і Еўразійскага патэнтнага ведамства, а таксама вядзецца актыўная работа па далучэнні да Лісабонскай сістэмы па ахове найменняў месцаў паходжання і геаграфічных указанняў.

Разам з тым У. А. Рабаволаў выказаў заклапочанасць спробамі палітызацыі сферы інтэлектуальнай уласнасці.

«Незаконныя аднабаковыя прымусовыя меры падрываюць намаганні САІУ і дзяржаў-членаў па стварэнні ўмоў для інавацый і творчасці, эканамічнага, сацыяльнага і культурнага развіцця на карысць усіх і кожнага», – гаворыцца ў выступе. 

64-я серыя пасяджэнняў Асамблей дзяржаў-членаў САІУ праходзіць з 6 па 14 ліпеня 2023 г. у Жэневе (Швейцарыя).

Відэаверсія выступу размешчана па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).

Фота: НЦІУ


Вверх