03.10.2022

1 кастрычніка 2022 г. у Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці з дапамогай сістэмы электроннай падачы паступіла першая заяўка на таварны знак. Заяўнікам стала Беларуска-германскае СП "Санта Брэмар" ТАА.

Адзначым, што парадак падачы заяўкі рэгламентаваны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 2022 г. № 406 «Аб узаемадзеянні з патэнтным органам».

Каб скарыстацца дадзенай сістэмай, заяўніку неабходна мець электронны лічбавы подпіс і прайсці рэгістрацыю на партале (portal.ncip.by).

Сістэма электроннай падачы заявак працуе кругласутачна.

Усе неабходныя інструкцыі і кантактная інфармацыя даступныя па спасылцы.

Вверх