15.06.2023

14 чэрвеня адбылася рабочая сустрэча паміж прадстаўнікамі Беларусі і Расіі па пытаннях падтрымкі вынаходніцтва і рацыяналізатарства. Мерапрыемства прайшло ў рамках працы рэгіянальнага семінара «Інтэлектуальная ўласнасць – ключавы фактар інтэграцыі на еўразійскай прасторы».

У перамовах з боку Беларусі прынялі ўдзел намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Таццяна Сталярова, генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Уладзімір Рабаволаў.

Расійскую дэлегацыю ўзначаліў генеральны дырэктар Усерасійскага таварыства вынаходнікаў і рацыяналізатараў (УТВР) Антон Ішчанка.

Сярод пытанняў, якія абмяркоўваліся, вопыт УТВР па падтрымцы вынаходнікаў (парадак фарміравання і функцыянавання фонду УТВР, умовы кампенсацыі выдаткаў на патэнтаванне), арганізацыя працы УТВР ў рэгіянальных прадстаўніцтвах і іншыя.

Акрамя таго, бакі вызначылі асноўныя планы на будучыню і магчымыя пункты супрацоўніцтва.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Уладзімір Воўк

Вверх