Паважаныя сябры!
Штогод у рамках святкавання Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці вызначаюцца актуальныя пытанні і ключавыя напрамкі развіцця ў гэтай сферы.
У 2023 годзе ў цэнтры ўвагі знаходзіцца пытанне ўмацавання інтэлектуальнага і наватарскага патэнцыялу жанчын ва ўсім свеце.
Перакананы, што шляхам кансалідацыі намаганняў мы зможам і далей забяспечваць функцыянаванне глабальнай, рэгіянальнай і нацыянальнай сістэм інтэлектуальнай уласнасці, грунтуючыся на прынцыпах інклюзіўнасці і адкрытасці, для таго каб кожны чалавек, незалежна ад полу, узросту і нацыянальнай прыналежнасці, меў магчымасць скарыстацца іх перавагамі.
Віншую з нашым агульным прафесійным святам – Міжнародным днём інтэлектуальнай уласнасці і жадаю творчага натхнення і поспехаў у дасягненні намечаных мэтаў!
Генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Уладзімір Рабаволаў.