17.09.2023

Паважаныя калегі, дарагія сябры!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!

Павароты гісторыі не раз выпрабоўвалі на трываласць нашу Айчыну, але заўсёды перамагалі адзінства, згуртаванасць народа, заснаваныя на любові да Радзімы.

Дзень народнага адзінства мы адзначаем у памяць аб падзеях 1939 г., калі быў пакладзены пачатак уз'яднанню Усходняй і Заходняй Беларусі, фарміраванню адзінай беларускай нацыі.

Гэтае свята напоўнена глыбокім сэнсам, нагадвае пра традыцыі нацыянальнай згоды, падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, нязломнасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці. Гэта бясцэнны запавет для дзяцей і ўнукаў – берагчы суверэнітэт нашай краіны, мір і адзінства на роднай зямлі.

Жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, поспехаў і дабрабыту.

Міру і росквіту нашаму агульнаму дому – Рэспубліцы Беларусь!

Па матэрыялах ДКНТ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: mpt.gov.by/
Вверх