01.09.2022

У прадстаўленым нумары часопіса асвечаны найбольш значныя падзеі семінара «Развіццё сеткі Цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый у Беларусі. Значэнне геаграфічных указанняў для абароны нацыянальных брэндаў» у рамках IX Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Акрамя таго, у часопісе разгледжаны шэраг пытанняў, прысвечаных прававой ахове прамысловай уласнасці, таварным знакам, аўтарскаму праву, міжнароднаму праву.

Рубрыка «ПРАВА ПРАМЫСЛОВАЙ УЛАСНАСЦІ»

«Новыя падыходы да стымулявання стварэння і выкарыстання службовых аб'ектаў права прамысловай уласнасці».

Аляксей Курман, першы намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці; Таццяна Кавалеўская, начальнік упраўлення прававога і кадравага забеспячэння Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці; Юрый Нечапурэнка, начальнік навукова-інавацыйнага аддзела ўстановы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта «Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем», кандыдат хімічных навук.

У артыкуле абгрунтавана неабходнасць стымулявання стварэння і выкарыстання аб'ектаў права прамысловай уласнасці на дзяржаўным і карпаратыўным узроўнях. Выпрацаваны адзіныя падыходы да стымулявання стварэння і выкарыстання розных відаў аб'ектаў права прамысловай уласнасці шляхам ўзгаднення наяўных нарматыўных прававых актаў у сферы патэнтнага права. Прапанаваны меры па стымуляванню стварэння і выкарыстання вынаходстваў, якія адносяцца да V і VI тэхналагічных укладаў, і пашырэнню геаграфіі прававой аховы вынаходстваў, якія змяшчаюцца ў экспартуемай нацыянальнымі вытворцамі прадукцыі.

«Аб парадку звароту замежных суб'ектаў у патэнтны орган Рэспублікі Беларусь».

Аляксандр Заяц, намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

Аўтар прыводзіць кароткі агляд палажэнняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы інтэлектуальнай уласнасці, якія рэгламентуюць пытанні прадстаўніцтва перад патэнтным органам, у тым ліку для заяўнікаў, якія з'яўляюцца замежнымі суб'ектамі, а таксама прапанаваны напрамкі развіцця прававога рэгулявання праваадносін у гэтай сферы.

Рубрыка «ТАВАРНЫЯ ЗНАКІ»

«Залежнасць міжнароднай рэгістрацыі ад базавага знака і магчымыя шляхі яе змякчэння».

Галіна Лютава, начальнік аддзела міжнародных рэгістрацый упраўлення таварных знакаў Нацыянальнага цэнтру інтэлектуальнай уласнасці.

Артыкул прысвечаны аднаму з базавых прынцыпаў сістэмы міжнароднай рэгістрацыі таварных знакаў – залежнасці міжнароднай рэгістрацыі ад базавага знака. Разглядаецца змест гэтага прынцыпу, гісторыя яго развіцця, праблемы, звязаныя з яго існаваннем, магчымыя шляхі абмежавання залежнасці.

«Таварныя знакі і знакі абслугоўвання ў Рэспубліцы Беларусь».

Наталля Багдановіч, вядучы спецыяліст аддзела папярэдняй экспертызы упраўлення таварных знакаў Нацыянальнага цэнтру інтэлектуальнай уласнасці.

Аўтар акцэнтуе ўвагу на практычным аспекце атрымання прававой аховы таварнага знака, у прыватнасці на правілах афармлення (запаўнення) заяўкі на рэгістрацыю таварнага знака і знака абслугоўвання ў Рэспубліцы Беларусь.

Рубрыка «АЎТАРСКАЕ ПРАВА І СУМЕЖНЫЯ ПРАВЫ»

«Пытанні выкарыстання анлайн-сэрвісаў пры публічным выкананні музычных твораў».

Алена Сазановіч, начальнік аддзела ліцэнзавання выкарыстання твораў упраўлення аўтарскага і сумежных правоў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці; Алена Кеда, вядучы спецыяліст аддзела ліцэнзавання выкарыстання твораў упраўлення аўтарскага і сумежных правоў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

У артыкуле разглядаецца пытанне выкарыстання музычных анлайн-сэрвісаў у якасці інструмента, які забяспечвае фонавае гучанне на пляцоўках суб'ектаў гаспадарання, якія прадстаўляюць насельніцтву розныя віды паслуг. Абгрунтоўваецца неабходнасць захавання аўтарскага права пры выкарыстанні музычных анлайн-сэрвісаў.

«Агульная характарыстыка прававой аховы фанаграм у замежных краінах».

Вольга Нікіфарава, спецыяліст аддзела права прамысловай уласнасці і дагавораў упраўлення прававога і кадравага забеспячэння Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

Аўтар разглядае асаблівасці прадастаўлення прававой аховы фанаграмы ў некаторых замежных краінах як аб'екту інтэлектуальнай уласнасці. Прааналізавана заканадаўства Злучаных Штатаў Амерыкі, Канады і Федэратыўнай Рэспублікі Германія як краін, якія прымяняюць розныя падыходы да вызначэння месца фанаграм ў сістэме інтэлектуальнай уласнасці.

Рубрыка «АКТУАЛЬНАЯ ТЭМА»

«Трансфармацыя ролі нацыянальных патэнтных ведамстваў на сучасным этапе. Перспектыўныя напрамкі дзейнасці на прыкладах паспяховага вопыту ў міжнароднай і нацыянальнай практыцы».

Наталля Маалуф, вядучы спецыяліст аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

У дадзеным артыкуле разглядаецца пытанне трансфармацыі ролі нацыянальных ведамстваў інтэлектуальнай уласнасці на сучасным этапе на прыкладзе працы такіх арганізацый у Расійскай Федэрацыі, Вялікабрытаніі, Рэспубліцы Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспубліцы.

Запрашаем да супрацоўніцтва аўтараў (прафесарска-выкладчыцкі склад, аспірантаў і магістрантаў вышэйшых навучальных устаноў, навуковых работнікаў Рэспублікі Беларусь і замежных краін у сферы інтэлектуальнай уласнасці) для напісання і апублікавання навуковых і навукова-практычных артыкулаў.

Вы можаце аформіць падпіску на часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошта»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):
у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;
праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;
на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;
пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;
дома.

Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.

Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па спасылцы.


Вверх