30 студзеня 2024 г. адбыўся выніковы сход працоўнага калектыву Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ).
З прывітальным словам да калектыву і з дакладамі аб выніках дзейнасці НЦІУ выступілі генеральны дырэктар Уладзімір Рабаволаў, першы намеснік генеральнага дырэктара Аляксей Курман, намеснік генеральнага дырэктара Аляксандр Заяц.
У рамках свайго выступлення генеральны дырэктар Уладзімір Рабаволаў абазначыў перспектыўныя напрамкі развіцця ведамства ў 2024 годзе і адзначыў, што ў мінулым годзе НЦІУ дасягнуў значных вынікаў у пытанні ўдасканалення заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.
У ходзе выступлення першы намеснік генеральнага дырэктара НЦІУ Аляксей Курман адзначыў павелічэнне колькасці заявак на аб'екты права прамысловай уласнасці ў выніку актыўнай працы ведамства з заяўнікамі.
Намеснік генеральнага дырэктара НЦІУ Аляксандр Заяц расказаў пра поспехі, якіх дасягнуў НЦІУ летась у пытаннях цыфравізацыі, папулярызацыі сферы інтэлектуальнай уласнасці, асабліва адзначаўшы поспехі ў сферы калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі.
У ходзе мерапрыемства асаблівая ўвага была ўдзелена стратэгічным аспектам развіцця і ўдасканалення дзейнасці НЦІУ як арганізацыі, упаўнаважанай на фарміраванне і рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.
У рабоце сходу таксама прынялі ўдзел Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Сяргей Шлычкоў і першы намеснік Старшыні Дзяніс Каржыцкі. У сваім выступленні Старшыня ДКНТ даў ацэнку дзейнасці Нацыянальнага цэнтра і акцэнтаваў увагу на гатоўнасці ДКНТ падтрымаць усе ініцыятывы арганізацыі, накіраваныя на ўмацаванне і ўдасканаленне інавацыйнага развіцця Беларусі.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Алена Васіленка