06.02.2024

5 лютага 2024 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 46, якім зацвердзіў кадравы рэестр Рэспублікі Беларусь.

Адзіная сістэма ўліку кіруючых пасад усіх узроўняў дзяржаўнага кіравання накіравана на гарманізацыю падыходаў да фарміравання кадравых рэестраў ў дзяржаўных органах і выбудоўванне больш суладнай працы з кіруючымі кадрамі.

У кадравы рэестр Рэспублікі Беларусь уключаны пасада Прэзідэнта, вышэйшыя дзяржаўныя пасады, а таксама кадравыя рэестры Кіраўніка дзяржавы, Савета Міністраў, дзяржаўных органаў, падпарадкаваных (падсправаздачных) Прэзідэнту, рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, абласных, Мінскага гарадскога, гарадскіх (гарадоў абласнога падпарадкавання), раённых выканаўчых камітэтаў, мясцовых адміністрацый раёнаў і гарадоў.

Па матэрыялах прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: pravo.by/

Вверх