07.02.2024

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі праводзіць конкурс сярод навуковых арганізацый для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару па выніках работы ў 2023 г.

Конкурс праводзіцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб Рэспубліканскай дошцы Гонару, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 1999 г. № 573 (у рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 лютага 2019 г. № 47).

Колькасць месцаў на Рэспубліканскай дошцы Гонару для навуковых арганізацый – 4. З іх тры месцы размяркоўваюцца паміж навуковымі арганізацыямі прыродазнаўча-навуковага і тэхнічнага профілю і адно месца – паміж навуковымі арганізацыямі грамадскага і гуманітарнага профілю.

Патрабаванні да ўдзельнікаў конкурсу выкладзены ў п. 5 і падп. 12.2. п. 12 Палажэння аб Рэспубліканскай дошцы Гонару, а таксама ў інструкцыі аб парадку вызначэння прэтэндэнтаў на занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару, зацверджанай пастановай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь ад 4 снежня 2019 г. № 8/9 (у рэдакцыі пастановы ад 18.01.2024 № 2/1).

Удзельнікам конкурсу неабходна не пазней за 20 лютага 2024 г. прадставіць у Нацыянальную акадэмію навук Беларусі (220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, каб. 406, 317) на папяровым носьбіце і ў электронным выглядзе заяўку і інфармацыю аб выніках дзейнасці і дасягненнях за 2023 г.

Па матэрыялах  Нацыянальнай академіі навук Беларусі

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: nasb.gov.by/

Вверх