12.10.2023

14 кастрычніка 2023 г. у 11.00 пройдзе другі этап конкурсу «Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці. 2023». Тэма лекцыі – «Права прамысловай уласнасці».

Нагадаем, што конкурс аб'ядноўвае адукацыйныя і спаборніцкія складнікі з мэтай распаўсюдзіць веды аб сферы інтэлектуальнай уласнасці і матываваць навучэнцаў вывучаць прапанаваныя лекцыйныя матэрыялы.

Конкурс праходзіць у 4 этапы, па выніках якіх вызначаць пераможцаў у індывідуальным і камандным заліках, а таксама лаўрэатаў у намінацыях «Лепшы настаўнік» і «Лепшая школа».

Рэйтынг удзельнікаў першага этапу конкурсу даступны па спасылцы.

Падрабязная інфармацыя пра конкурс, графік правядзення лекцый і карысныя матэрыялы для праходжання заданняў даступныя на старонцы конкурсу.

Даведачна:
У конкурсе могуць прыняць удзел асобы, узрост якіх на 16 верасня 2023 г. складае ад 13 да 19 гадоў.

Удзел у конкурсе магчымы ў індывідуальным і камандным заліках.

Для ўдзелу ў індывідуальным фармаце неабходна праслухаць лекцыі на YouTube-канале НЦІУ і выканаць заданні.

Камандны залік прадугледжвае выкананне заданняў у рамках цырымоніі ўзнагароджання ў камандзе з  пяці навучэнцаў, якія прадстаўляюць адну ўстанову адукацыі. У каманду дапускаюцца толькі тыя навучэнцы, якія прынялі ўдзел ва ўсіх этапах індывідуальнага заліку  конкурсу.

Для ўдзелу ў камандным заліку ўстанова адукацыі  да 19 лістапада 2023 г. павінна накіраваць электронную заяўку ў форме, размешчанай па наступным адрасе.

Пераможцы  будуць вызначаны па выніках  кожнага этапу  індывідуальнага заліку, каманднага заліку, а таксама па выніках усяго конкурсу.

Таксама на аснове вынікаў удзельнікаў будуць вызначаны пераможцы ў намінацыях «Лепшы настаўнік» і «Лепшая школа».

Пераможцам конкурсу будуць уручаны  дыпломы  і  спецыяльныя прызы (ноўтбукі, планшэты, разумныя гадзіннікі, сертыфікаты на навучальныя курсы па праграмаванні і вэб-дызайне ў IT-Academy і многае іншае).

Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца пасля завяршэння ўсіх этапаў конкурсу.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: НЦІУ
Вверх