15.03.2023

Штогод 15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (Канстытуцыя). Канстытуцыя з'яўляецца Асноўным Законам дзяржавы, на аснове якога фармуецца ўся сістэма заканадаўства.

Канстытуцыя была прынята 15 сакавіка 1994 г. на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання і да цяперашняга часу дзейнічала са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 г. і 17 кастрычніка 2004 г.

Сімвалічна, што 15 сакавіка 2022 г., у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, уступіла ў сілу рэдакцыя Канстытуцыі з улікам змяненняў, прынятых на рэспубліканскім рэферэндуме, які адбыўся 27 лютага 2022 г.

Згодна з артыкулам 51 Канстытуцыі інтэлектуальная ўласнасць ахоўваецца законам.


Фота: intex-press.by
Вверх