15.02.2024

З 2024 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) далучыўся да праекта Еўразійскага патэнтнага ведамства (ЕАПВ) у галіне вядзення Фармацэўтычнага рэестра (Фармрэестр ЕАПВ).

Дадзены рэестр уяўляе сабой інфармацыйна-пошукавы рэсурс, які змяшчае звесткі аб патэнтах на вынаходствы, якія адносяцца да фармакалагічна актыўных рэчываў, якім прысвоены міжнародныя непатэнтаваныя найменні (МНН). Яны запатэнтаваны на тэрыторыі краін-удзельніц Еўразійскай патэнтнай канвенцыі (ЕАПК).

У Фармреестр ЕАПВ уносяцца звесткі аб патэнтах, на аснове якіх ахоўваюцца фармакалагічна актыўныя рэчывы (хімічныя злучэнні, у тым ліку апісаныя агульнай структурнай формулай, біятэхналагічныя прадукты, кампазіцыі і камбінацыі фармакалагічна актыўных рэчываў), спосабы атрымання фармакалагічна актыўных рэчываў і іх медыцынскія прымяненні. Таксама ў ім размяшчаюцца актуальныя звесткі аб прававым статусе адпаведных патэнтаў у дзяржавах-удзельніцах ЕАПК, заключаных ліцэнзійных дагаворах, а таксама аб выдадзеных упаўнаважанымі органамі гэтых дзяржаў рэгістрацыйных пасведчаннях лекавых прэпаратаў.

Падрыхтаваныя НЦІУ даныя аб прававым статусе беларускіх патэнтаў і заключаных ліцэнзійных пагадненнях, а таксама аб уладальніках адпаведных выключных правоў будуць сістэматычна ўключацца ў Фармрэестр ЕАПВ.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).

Фота: НЦІУ

Вверх