15.03.2024

З 2024 г. Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) уводзіць новы фармат афіцыйнага бюлетэня «Сарты раслін», які прадугледжвае бесперапыннае апублікаванне звестак аб выдадзеных патэнтах.          Бесперапыннасць апублікавання забяспечваецца пастаянным напаўненнем масіва апублікаваных патэнтаў новымі дакументамі, якія выпускаюцца ў выглядзе асобных электронных PDF-файлаў.

Такі выгляд бюлетэня цалкам адказвае сусветнай практыцы і значна пераўзыходзіць традыцыйную пастаронкавую форму з прычыны памяншэння агульнага аб'ёму выдання, выключэння з яго залішняй інфармацыі і спрашчэння працы з ім. Таксама новая форма забяспечвае істотнае скарачэнне тэрмінаў публікацыі патэнтных дакументаў (з         3 месяцаў да 15 дзён), што з'яўляецца надзвычай важным для праваўладальнікаў. Такім чынам, ініцыяванае НЦІУ змяненне парадку выпуску бюлетэня будзе спрыяць аператыўнаму доступу карыстальнікаў да патэнтных дадзеных і павышэнню эканамічнай выгады ад працы з імі.

Новая форма афіцыйнага бюлетэня «Сарты раслін» даступная на афіцыйным сайце па спасылцы. Там жа можна азнаёміцца з інфармацыяй аб публікацыі ўсіх афіцыйных выданняў НЦІУ.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: НЦІУ
Вверх