27.12.2023

20 снежня 2023 г. прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 906 «Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2021 г. № 672» (пастанова № 906).

Пастановай № 906 прадугледжваецца ўнясенне змяненняў у Стратэгію ў частцы яе дапаўнення планам мерапрыемстваў па рэалізацыі Стратэгіі на 2024–2025 гады (дадатак 2 да стратэгіі) (план мерапрыемстваў), які ўключае 36 мерапрыемстваў і сфарміраваны па напрамках рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі, прадугледжаных Стратэгіяй, а менавіта:

1) удасканаленне заканадаўства (па пытаннях прававой аховы таварных знакаў і сакрэтаў вытворчасці (ноу-хау), аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, створаных штучным інтэлектам, абмежавання выключных правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, барацьбы ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза з парушэннямі правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці ў сетцы Інтэрнэт і інш.);

2) развіццё інстытуцыйнай сістэмы (інфраструктуры) (развіццё дзейнасці Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (цыфравізацыя адміністрацыйных працэдур, удасканаленне электронных баз дадзеных, інш.), развіццё сістэмы калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі, пашырэнне сеткі цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый, развіццё службаў па ахове і кіраванні інтэлектуальнай уласнасцю ў навуковых і іншых арганізацыях і інш.);

3) стымуляванне стварэння і выкарыстання аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці (стымуляванне стварэння і выкарыстання службовых вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці, вызначэнне тавараў, у дачыненні да якіх могуць быць зарэгістраваныя геаграфічныя ўказанні (у мэтах развіцця нацыянальных брэндаў));

4) развіццё сістэмы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю (падтрымка камерцыялізацыі аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, маніторынг падачы заявак і атрымання ахоўных дакументаў, аб'ёмаў экспарту і імпарту паслуг за карыстанне інтэлектуальнай уласнасцю, скарачэнне тэрміну правядзення экспертызы заявак на выдачу ахоўных дакументаў на аб'екты права прамысловай уласнасці і інш.);

5) супрацьдзеянне парушэнням у сферы інтэлектуальнай уласнасці (правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў, стварэнне адзінай базы правапарушэнняў, звязаных з кантрафактнай прадукцыяй, якая выяўляецца на рынку Еўразійскага эканамічнага саюза);

6) развіццё сістэмы адукацыі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці (абнаўленне навучальных праграм, правядзенне навучальных курсаў, павышэнне кваліфікацыі работнікаў праваахоўных і судовых органаў, іншых дзяржаўных органаў і арганізацый, развіццё цэнтраў тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі, стартап-школ, правядзенне канферэнцый, семінараў і конкурсаў і інш.).

У план мерапрыемстваў увайшлі асобныя мерапрыемствы, якія змяшчаюцца ў плане мерапрыемстваў па рэалізацыі Стратэгіі на 2021–2023 гады, выкананне якіх ажыццяўляецца пастаянна, а таксама новыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўдасканаленне заканадаўства, развіццё інфраструктуры, сістэмы прававой аховы, абароны і кіравання ў гэтай сферы, адукацыі.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: government.by

Вверх