31.01.2024

30 студзеня 2024 г. ва ўрачыстай абстаноўцы адбылася цырымонія ўзнагароджання супрацоўнікаў НЦІУ.

Так, вышэйшай узнагародай - нагрудным знакам адрознення дзяржаўнай установы «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці» «За заслугi» – ўзнагароджаны:

начальнік упраўлення лічбавых тэхналогій Віктар Карнейчык – за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнага ведамства інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь;


начальнік аддзела міжнародных рэгістрацый упраўлення таварных знакаў Галіна Лютава – за значны асабісты ўклад у развіццё сістэмы аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, высокі прафесіяналізм, добрасумленную працу і папулярызацыю інтэлектуальнай уласнасці;


вядучы спецыяліст аддзела механікі, фізікі і электратэхнікі ўпраўлення экспертызы прамысловай уласнасці Эдуард Валенда – за значны асабісты ўклад у развіццё сістэмы аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.


Граматамі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь узнагароджаны:

начальнік упраўлення аўтарскага і сумежных правоў Канстанцін Галімаў – за высокія паказчыкі ў працы, звязанай з ажыццяўленнем калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі;

начальнік упраўлення садзейнічання камерцыялізацыі і дзяржаўных рэестраў Дзмітрый Андрыеўскі – за высокія паказчыкі ў працы, звязанай з садзейнічаннем камерцыялізацыі аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці;

начальнік аддзела вялікіх правоў упраўлення аўтарскага і сумежных правоў Кацярына Мажэйка-Кургузенка – за высокія паказчыкі ў працы, звязанай з ажыццяўленнем калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі, садзейнічанне вырашэнню задач, якія стаяць перад Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці;

вядучы спецыяліст аддзела біялогіі і хіміі ўпраўлення экспертызы прамысловай уласнасці Вера Пятровіч – за высокія паказчыкі ў працы, звязанай з ажыццяўленнем экспертызы аб'ектаў права прамысловай уласнасці;

вядучы спецыяліст аддзела экспертызы ўпраўлення таварных знакаў Марына Бацян – за высокія паказчыкі ў працы, звязанай з ажыццяўленнем экспертызы таварных знакаў, і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці;

вядучы спецыяліст аддзела ліцэнзавання выкарыстання твораў упраўлення аўтарскага і сумежных правоў Алена Кеда – за высокія паказчыкі ў працы, звязанай з ажыццяўленнем калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі, садзейнічанне вырашэнню задач, якія стаяць перад Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці;

вядучы спецыяліст аддзела рэгістрацыі правоў упраўлення аўтарскага і сумежных правоў Дзіяна Градоўкіна – за высокія паказчыкі ў працы, звязанай з ажыццяўленнем калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі, садзейнічанне вырашэнню задач, якія стаяць перад Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці.

Падзякі генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці аб'яўлены наступным супрацоўнікам:

намесніку начальніка ўпраўлення бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці Наталлі Сазанавец – за добрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў, высокія паказчыкі ў працы, адказнасць і ініцыятыўнасць;

начальніку аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Васілю Хрэшчыку – за добрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў, высокія паказчыкі ў працы, адказнасць і ініцыятыўнасць;

начальніку аддзела садзейнічання камерцыялізацыі ўпраўлення садзейнічання камерцыялізацыі і дзяржаўных рэестраў Ганне Чарнавой – за добрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў, высокія паказчыкі ў працы, адказнасць і ініцыятыўнасць;

начальніку сектара кадравай работы ўпраўлення прававога і кадравага забеспячэння Святлане Хломка – за добрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў, высокія паказчыкі ў працы, адказнасць і ініцыятыўнасць;

вядучаму спецыялісту аддзела механікі, фізікі і электратэхнікі ўпраўлення экспертызы прамысловай уласнасці Маргарыце Ярмак – за добрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў, высокія паказчыкі ў працы, адказнасць і ініцыятыўнасць;

вядучаму спецыялісту аддзела папярэдняй экспертызы ўпраўлення таварных знакаў Алене Раманчук – за добрасумленнае і адказнае выкананне працоўных абавязкаў;

вядучаму спецыялісту аддзела садзейнічання камерцыялізацыі ўпраўлення садзейнічання камерцыялізацыі і дзяржаўных рэестраў Святлане Палтарак – за добрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці;

вядучаму спецыялісту па абароне дзяржаўных сакрэтаў – кіраўніку падраздзялення па абароне дзяржаўных сакрэтаў Надзеі Казачэнка – за добрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў, высокія паказчыкі ў працы, адказнасць і ініцыятыўнасць;

вядучаму бухгалтару ўпраўлення бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці Марыі Шкроб – за добрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў, высокія паказчыкі ў працы, адказнасць і ініцыятыўнасць;

вядучаму спецыялісту навукова-адукацыйнага аддзела ўпраўлення навукова-адукацыйнай і выдавецкай дзейнасці Кацярыне Шаблінскай – за добрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў, высокія паказчыкі ў рабоце, адказнасць і ініцыятыўнасць;

вядучаму систэмнаму адміністратару ўпраўлення лічбавых тэхналогій Андрэю Журыду – за добрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў, высокія паказчыкі ў працы, адказнасць і ініцыятыўнасць;

вядучаму спецыялісту па арганізацыі закупак аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Мікіце Пучкоўскаму – за добрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў, высокія паказчыкі ў працы, адказнасць і ініцыятыўнасць.

Віншуем!

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Алена Васіленка

Вверх