19.05.2022

25 мая ў 15.00 спецыялісты Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці ў анлайн-фармаце правядуць кансультацыю па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці для заказчыкаў і выканаўцаў дзяржаўных праграм. Трансляцыя будзе даступная на YouTube-канале Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па спасылцы.

Падчас мерапрыемства плануецца абмеркаванне актуальных пытанняў аўтарскага права, патэнтавання аб'ектаў прамысловай уласнасці, рэгістрацыі таварных знакаў.

У якасці экспертаў выступяць начальнік упраўлення прававога і кадравага забеспячэння Таццяна Кавалеўская; начальнік упраўлення таварных знакаў Наталля Сінішова; намеснік начальніка ўпраўлення экспертызы прамысловай уласнасці, начальнік аддзела біялогіі Марына Патэліна; начальнік аддзела рэгістрацыі і садзейнічання камерцыялізацыі аб'ектаў прамысловай уласнасці Дзмітрый Андрыеўскі; начальнік аддзела дасудовага ўрэгулявання Таццяна Талканіца і намеснік начальніка аддзела абароны правоў упраўлення аўтарскага і сумежных правоў Андрэй Лучанок.

Вверх