19.07.2023

У апошні дзень штогадовай сесіі кіруючых органаў Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) 193 дзяржавы-члена зацвердзілі Праграму работы і бюджэт арганізацыі на перыяд 2024-2025 гг.

Дзяржавы-члены САІУ зацвердзілі бюджэт на двухгадовы перыяд у памеры 857,3 млн шв. франкаў, што на 8 % больш у параўнанні з перыядам 2022-2023 гг. Аб'ём даходаў у 2024-2025 гг. ацэньваецца ў 972,6 млн шв. франкаў, а гэта на 2,2 % вышэй за паказчык мінулага двухгадовага перыяду.

Генеральны дырэктар САІУ Дарэн Танг выказаў падзяку дзяржавам-членам за іх актыўны ўдзел і адзначыў: «Прыняты бюджэт адкрывае шлях да кансалідацыі намаганняў і дасягнення яшчэ большага прагрэсу ў справе пераасэнсавання механізмаў працы САІУ і, такім чынам, да пераўтварэння таго, якую ролю інтэлектуальная ўласнасць адыгрывае ў інтарэсах людзей, прадпрыемстваў і супольнасцяў ва ўсіх рэгіёнах свету».

«Канцэпцыя стварэння больш інклюзіўнай экасістэмы ІУ і забеспячэння ўсіх людзей выгодамі ІУ – гэта канцэпцыя не толькі бягучай адміністрацыі, гэта калектыўная канцэпцыя ўсёй супольнасці САІУ. Мы дасягаем лепшых вынікаў дзякуючы вашай падтрымцы, удзелу і супрацоўніцтву, і мы па-ранейшаму будзем адкрытымі і транспарэнтнымі, паколькі гэта лепшы і найбольш эфектыўны спосаб сумеснай працы і дасягнення вынікаў», – дадаў ён.

Дарэн Танг таксама распавёў аб іншых шматлікіх напрамках дзейнасці, якія будуць прыярытэтнымі для САІУ ў бліжэйшыя два гады. У тым ліку гэта далейшае функцыянаванне ў якасці глабальнага форуму па такіх звышактуальных пытаннях, як ІУ і перадавыя тэхналогіі, а таксама фінансаванне пад заклад нематэрыяльных актываў і аказанне пашыранай падтрымкі ў інтарэсах рэалізацыі 17 мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця.

«Разам мы рухаемся наперад як адзінае цэлае, імкнучыся стварыць свет, у якім наватары і аўтары з любога пункту свету будуць выкарыстоўваць ІУ для ажыццяўлення сваіх ідэй у жыццё», – заявіў Дарэн Танг.

Па матэрыялах САІУ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: wipo.int/
Вверх