14.07.2023

У ходзе 64-й серыі пасяджэнняў Асамблей дзяржаў-членаў Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) у Жэневе (Швейцарыя) НЦІУ падпісаў шэраг міжведамасных пагадненняў.

У прыватнасці, падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні ў сферы інтэлектуальнай уласнасці (ІУ) з Нацыянальным патэнтна-інфармацыйным цэнтрам Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю Рэспублікі Таджыкістан, парафіраваны Мемарандум аб узаемаразуменні ў сферы ІУ з агенцтвам інтэлектуальнай уласнасці Азербайджанскай Рэспублікі.

Названыя дакументы ўключаюць наступныя напрамкі супрацоўніцтва ў сферы ІУ: абмен інфармацыяй аб стратэгічных напрамках развіцця і ўдасканалення сістэмы аховы правоў на аб'екты ІУ і абароны правоў на такія аб'екты; абмен вопытам у сферы фарміравання і развіцця сістэмы прававых, фінансавых і арганізацыйных механізмаў камерцыялізацыі аб'ектаў ІУ; абмен інфармацыяй і вопытам аб працэдурах прадастаўлення прававой аховы аб'ектам ІУ, укараненні сучасных інфармацыйных тэхналогій, у тым ліку электроннай падачы заявак, выкарыстання штучнага інтэлекту пры экспертызе заявак, правядзенні патэнтнага пошуку; павышэнне кваліфікацыі кадраў у сферы ІУ, у тым ліку шляхам арганізацыі навучальных візітаў, стажыровак і трэнінгаў і інш.

Таксама 13 ліпеня 2023 г. дэлегацыі НЦІУ і Дзяржаўнага агенцтва інтэлектуальнай уласнасці і інавацый пры Кабінеце міністраў Кыргызскай Рэспублікі (Кыргызпатент) падпісалі дагаворы ў галіне калектыўнага кіравання: Дагавор аб узаемным прадстаўніцтве інтарэсаў у галіне «вялікіх правоў» і Дагавор аб узаемным прадстаўніцтве інтарэсаў у галіне публічнага выканання твораў.


Вверх