31.05.2023

30 мая 2023 г. на сумесным пасяджэнні калегіі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ) і Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі абмеркавалі вынікі рэалізацыі ў 2022 г. Праграмы ўдасканалення навуковай сферы Рэспублікі Беларусь, стан і перспектывы развіцця айчыннай навукі, а таксама разгледзелі прапановы па рэалізацыі стратэгічна важных аб'ектаў (праектаў) да 2030 г.

У мерапрыемстве прыняў удзел генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Уладзімір Рабаволаў.

На пасяджэнні адзначана, што ў цэлым у 2022 г. у краіне створаны спрыяльныя зыходныя ўмовы для развіцця навукі і інавацыйнай дзейнасці.

У выніку навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці акадэмічнай, галіновай сферы і сферы вышэйшай адукацыі айчыннай навукі забяспечаны годныя пазіцыі Беларусі ў міжнародных рэйтынгах: па паказчыку «Навука і тэхналогіі» рэйтынгу «добрых краін» (Good country Index) – 34-я пазіцыя з 169; у Глабальным індэксе інавацый – 77-е месца сярод 132 краін; па індэксе чалавечага развіцця – 60-я пазіцыя з 191 краіны; па рэйтынгу канкурэнтаздольнасці прамысловасці – 46-е месца сярод 154 краін.

Прынята больш за 30 заканадаўчых і іншых прававых актаў па пытаннях развіцця навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама ў галіне інтэлектуальнай уласнасці.

Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы вучоныя краіны на базе міжгаліновых кластарных структур (навукова-практычных цэнтраў, лабараторый, вытворчасцей рознай памернасці, у тым ліку V–VI тэхналагічных укладаў) ствараюць аснову неаіндустрыяльнай эканомікі Беларусі, удзельнічаюць у рэалізацыі «праектаў будучыні» («Нацыянальны электратранспарт», «Біятэхналогіі ў аграпрамысловым комплексе», «Дакладнае земляробства», «Інавацыйная ахова здароўя», «Біятэхналогіі для фармацэўтыкі», «Разумныя гарады Беларусі»).

Навізна распрацовак беларускіх вучоных пацверджана 25,3 тыс. дзеючых патэнтаў і сведчанняў на аб'екты прамысловай уласнасці ад нацыянальных заяўнікаў, а таксама пададзенымі 342 заяўкамі на выдачу патэнта Рэспублікі Беларусь на вынаходства.

Забяспечана станоўчая дынаміка ходу рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады: вырасла доля інавацыйна актыўных прамысловых арганізацый, уведзены ў эксплуатацыю новыя вытворчасці па 5 праектах, выведзены на праектную магутнасць вытворчасці па 10 праектах. Паказчык эфектыўнасці рэалізацыі дзяржпраграмы склаў 2,30, што адпавядае высокаму ўзроўню эфектыўнасці.

Ўцягванне маладых навукоўцаў і прадпрымальнікаў у навукова-тэхнічную і інавацыйную дзейнасць у рэспубліцы ажыццяўляецца шляхам рэалізацыі стартап-мерапрыемстваў, якія курыруюцца Мінэканомікі, а таксама праз пашырэнне творчых магчымасцяў моладзі праз праект «100 ідэй для Беларусі», які ажыццяўляецца ГА «БРСМ» пры садзейнічанні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ДКНТ, конкурсы інавацыйных праектаў і навуковых работ студэнтаў, якія праводзяцца ДКНТ і Мінадукацыі, дзейнасць Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка, «Фестываль навукі» на базе НАН Беларусі і іншыя мерапрыемствы.

У ходзе абмеркавання ўдзельнікі пасяджэння адзначылі, што ўзмацненне ролі навукі і ўзаемадзеяння арганізацый рэальнага сектара эканомікі з навуковымі арганізацыямі ў рамках распрацоўванага Плана мерапрыемстваў неабходна ажыццяўляць комплексна па чатырох асноўных напрамках:

  • развіццё галіновай і вузаўскай навукі;
  • удасканаленне сістэмы арганізацыі навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці пад патрэбы нацыянальнай эканомікі;
  • павышэнне эфектыўнасці дзейнасці вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і аптымізацыя яе структуры;
  • павышэнне эфектыўнасці выкарыстання бюджэтных сродкаў на навуковую, навукова-тэхнічную і інавацыйную дзейнасць.

Па матэрыялах ДКНТ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: gknt.gov.by/

Вверх