09.03.2023

Прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ), Міністэрства эканомікі і Банка развіцця Рэспублікі Беларусь у рамках рабочага візіту наведалі арганізацыі Дзяржкарпарацыі «Расатам» у Маскве. Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, а таксама разгледзелі магчымасці рэалізацыі сумесных праграм і праектаў.

Як адзначыў у ходзе візіту Старшыня ДКНТ Сяргей Шлычкоў, задача беларускага боку заключаецца ў тым, каб пачаць супрацоўніцтва з Дзяржкарпарацыяй «Расатам» па неэнергетычных праектах. «Мы ўпэўненыя, што пункты судакранання будуць знойдзены, і мы зможам вярнуцца да абмеркавання ўжо канкрэтных прапаноў. У рамках візіту мы пазнаёміліся з тымі прадпрыемствамі «Расатама», якія маглі б стаць контрагентамі Рэспублікі Беларусь для арганізацыі сумеснай дзейнасці. Для гэтага ў саюзных дзяржавах ужо створаны ўсе неабходныя арганізацыйна-прававыя інструменты», – сказаў Сяргей Шлычкоў.

Больш падрабязна пра мерапрыемства можна даведацца па спасылцы.

Па матэрыялах ДКНТ

Больш навін – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik
Вверх