30.06.2022

23 чэрвеня 2022 г. Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь прынята пастанова «Аб узаемадзеянні з патэнтным органам» № 406 (пастанова № 406).

Пастановай № 406 прадугледжваецца, у прыватнасці, унясенне змяненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў па пытаннях падачы і разгляду заявак на выдачу патэнта на вынаходства, карысную мадэль, прамысловы ўзор, заявак на рэгістрацыю таварнага знака і знака абслугоўвання.

У дачыненні да названых заявак устанаўліваецца магчымасць іх падачы ў электронным выглядзе з дапамогай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы "Інтэрнэт-партал для электроннай падачы заявак на аб'екты прамысловай уласнасці" (АІС).

Інфармацыя аб парадку функцыянавання АІС і аб пачатку прыёму дакументаў будзе размешчана дадаткова.

Пастанова № 406 уступіла ў сілу 29 чэрвеня 2022 г.

Вверх