16.05.2023

15 мая 2023 г. Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці зарэгістраваны таварны знак, які ўяўляе сабой талісман, лагатып і слоган будучых II Гульняў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якія будуць праходзіць з 4 па 14 жніўня ў Беларусі. На мультыспартыўным форуме чакаецца ўдзел каля 3 тыс. спартсменаў.


Уладальнікам таварнага знака стала дзяржаўная ўстанова «Белспортзабеспячэнне», якая, у сваю чаргу, сумесна з Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь штогод праводзіць каля 700 спартыўных і спартыўна-масавых мерапрыемстваў, у тым ліку міжнароднага ўзроўню.

Сімволіка спартыўнага спаборніцтва з'яўляецца неад'емнай часткай прасоўвання спартыўных мерапрыемстваў, а таксама рэсурсам для прыцягнення дадатковых крыніц прыбытку.

Раней у НЦІУ ў якасці таварных знакаў была зарэгістраваная сімволіка Чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2014 і ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019, якія прайшлі ў Мінску.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: noc.by/
Вверх