Еўразійскае патэнтнае ведамства (ЕАПВ) аб'явіла аб старце моладзевай Еўразійскай патэнтнай універсіяды «Погляд у будучыню», якая ў 2022 г. пройдзе пад дэвізам «Стварай! Вынаходзь! Здзіўляй!».
Універсіяда праводзіцца ў выглядзе конкурсу творчых работ (якія прадстаўляюць сабою вынікі навукова-тэхнічнай творчасці) і творчых праектаў (якія раскрываюць арыгінальныя рашэнні ў галіне прамысловага дызайну) па двух узроставых катэгорыях:
I-я ўзроставая катэгорыя - ад 10 да 17 гадоў уключна;
II-я ўзроставая катэгорыя-ад 18 да 25 гадоў уключна.
Тэрмін накіравання ў ЕАПВ творчых работ і праектаў: 1 лютага 2022 г. – 30 красавіка 2022 г.
Пераможцы і прызёры універсіяды ўзнагароджваюцца медалём ЕАПВ «Погляд у будучыню» і каштоўнымі прызамі.
Больш падрабязная інфармацыя аб умовах удзелу размешчана па
спасылцы.
Па інфармацыі
ЕАПВ