27.04.2023

Традыцыйна ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці, ва ўрачыстай абстаноўцы прайшла цырымонія ўзнагароджання работнікаў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці.

Так, Граматай Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь узнагароджаны начальнік упраўлення лічбавых тэхналогій Віктар Карнейчык за значны ўклад у развіццё лічбавай інфраструктуры сферы інтэлектуальнай уласнасці.

Вышэйшай узнагародай – нагрудным знакам адрознення дзяржаўнай установы «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці «За заслугі» за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё сістэмы аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці узнагароджаны:

вядучы спецыяліст аддзела дзяржаўных рэестраў упраўлення садзейнічання камерцыялізацыі і дзяржаўных рэестраў Наталля Лявонава;

вядучы спецыяліст аддзела дзяржаўных рэестраў упраўлення садзейнічання камерцыялізацыі і дзяржаўных рэестраў Таццяна Хадасевіч.

Граматай Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці за шматгадовую плённую працу, прафесіяналізм, узорнае выкананне працоўных абавязкаў узнагароджана вядучы спецыяліст аддзела міжнародных рэгістрацый упраўлення таварных знакаў Кацярына Лапіцкая.

Падзякі генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці за добрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў, высокія паказчыкі ў рабоце, адказнасць і ініцыятыўнасць, аб'яўлены наступным супрацоўнікам:

начальніку ўпраўлення патэнтнай дакументацыі і рэдагавання Аляксандру Мазаніку;

намесніку начальніка аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Артуру Драгуну;

вядучаму спецыялісту аддзела біялогіі і хіміі упраўлення экспертызы прамысловай уласнасці Яне Фінскай;

вядучаму спецыялісту аддзела папярэдняй экспертызы ўпраўлення таварных знакаў Ганне Паповай;

вядучаму спецыялісту аддзела папярэдняй экспертызы ўпраўлення таварных знакаў Дар'і Раманоўскай;

вядучаму спецыялісту аддзела экспертызы ўпраўлення таварных знакаў Вользе Тарасевіч;

спецыялісту аддзела фарміравання баз дадзеных упраўлення патэнтнай дакументацыі і рэдагавання Ліліі Стручковай;

спецыялісту рэдакцыйнага аддзела ўпраўлення патэнтнай дакументацыі і рэдагавання Ганне Данілавай;

прыбіральшчыцы памяшканняў аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Надзеі Прушак.

Віншуем!


Фота: Лізавета Кажадуб
Вверх