14.09.2023

Напярэдадні Дня народнага адзінства, які адзначаецца штогод 17 верасня, Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкам падтрымана ініцыятыва стварэння ўнікальнага аб'екта – Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі (Цэнтр) у знакавым гістарычным месцы – на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.

Даведка:
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206 у Рэспубліцы Беларусь заснавана дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства (17 верасня).

Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 г. па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўжды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі.

Сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

Цэнтру прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі. Першую чаргу плануюць завяршыць у 2025 г. – у год 80-годдзя Перамогі.

Асабісты ўклад у фінансаванне будаўніцтва можа зрабіць кожны жыхар Беларусі, далучыўшыся да збору сродкаў на Цэнтр ў Брэсцкай крэпасці.


Па матэрыялах ЕАПА

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: newsgomel.by/
Вверх