03.05.2023

Да ўвагі карыстальнікаў!

Загадам генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці ад 29 красавіка 2023 г. № 67 зацверджаны Тарыф (памер) узнагароджання, што спаганяецца Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці ў рамках ажыццяўлення калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі на музычныя творы (Тарыф).

У параўнанні з раней дзеючым, Тарыф утрымлівае нязначныя змены, абумоўленыя дынамікай сфер і спосабаў выкарыстання твораў, а таксама патрабаваннямі юрыдычнай тэхнікі.

З Тарыфам можна азнаёміцца па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Freepik
Вверх