01.07.2022

29 чэрвеня 2022 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) адбылося 2-е пасяджэнне Савета маладых вучоных.

Падчас пасяджэння абмяркоўваліся пытанні актуалізацыі складу Савета маладых вучоных НЦІУ, а таксама агульным галасаваннем была абраная эмблема Савета маладых вучоных.

Даведачна:
работа Савета маладых вучоных НЦІУ накіравана на развіццё навуковага і творчага патэнцыялу моладзі па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці, садзейнічанне прафесійнаму росту ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, актыўнаму ўдзелу маладых вучоных у навуковых даследаваннях у сферы інтэлектуальнай уласнасці, а таксама ў навуковых (навукова-практычных), адукацыйных і іншых мерапрыемствах у сферы інтэлектуальнай уласнасці.

Вверх