06.07.2023

З 4 ліпеня 2023 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці змяніўся парадак аказання паслуг па добраахвотнай рэгістрацыі і дэпанаванню аб'ектаў аўтарскага права і сумежных правоў.

З'явілася магчымасць падаць заяўку на аказанне паслуг у дачыненні да групы аднародных аб'ектаў. Пад аднароднымі разумеюцца аб'екты аўтарскага права аднаго віду або аб'екты сумежных правоў аднаго віду (напрыклад, кампутарныя праграмы, літаратурныя творы або фанаграмы). Форма заяўкі даступная па спасылцы.

У дачыненні да паслуг, указаных у групавой заяўцы, прымяняецца зніжка ў памеры ад 10 да 40%. Памер зніжкі залежыць ад колькасці аб'ектаў, указаных у заяўцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Вверх