02.11.2023

Публікацыя Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці (САІУ) «Творчае выяўленне. Уводзіны ў тэму «Аўтарскае права і сумежныя правы для малых і сярэдніх прадпрыемстваў» з серыі «Інтэлектуальная ўласнасць для бізнесу» прадстаўляе ў даступнай форме асновы аўтарскага права і сумежных правоў. Яна распавядае аб важных аспектах права і практыцы аўтарска-прававой аховы, якія ўплываюць на дзелавыя стратэгіі кампаній.

У новай, удакладненай рэдакцыі публікацыі змяшчаецца дадатковая інфармацыя аб шэрагу актуальных пытанняў, звязаных з лічбавым кантэнтам, а таксама аб сістэмах збораў і воблачным захоўванні дадзеных і г. д.

Таксама ў публікацыі ўтрымліваюцца абноўленыя дадзеныя аб новых дагаворах САІУ, уключаючы механізм правоў выканаўцаў аўдыёвізуальных твораў, прадугледжаны Пекінскім дагаворам па аўдыявізуальных выкананнях, і аб доступе людзей са слабым зрокам да друкаваных твораў у адпаведнасці з Маракешскім дагаворам.

Азнаёміцца з публікацыяй можна па спасылцы.

Па матэрыялах САІУ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: wipo.int/

Вверх