03.04.2024

Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка (РНТБ) праводзіць анлайн-выставу патэнтаў «3D-друк складанапрофільных вырабаў». На выставе прадстаўлены апісанні патэнтаў спосабу атрымання 3D-аб'ектаў складанай формы з керамікі, спосабу адытыўнага фарміравання вырабаў з эфектам памяці формы і інш. Наведвальнікі могуць убачыць прыклад распрацоўкі трохмернага друку кампазітных металічных матэрыялаў, а таксама іншыя дакументы патэнтнага фонду РНТБ.

3D-друк – гэта тэхналогія вырабу фізічных трохмерных аб'ектаў з выкарыстаннем лічбавых даных. Выкарыстанне тэхналогіі пачалося ў     1980 г. з падачы заяўкі на вынаходства доктара муніцыпальнага прамысловага даследчага інстытута ў г. Нагоя (Японія) Хідэа Кодамы на прыладу для хуткага прататыпавання, якое стварала жорсткі аб'ект пласт за пластом, выкарыстоўваючы фотаадчувальныю смалу, палімерызуемую пад уздзеяннем ультрафіялетавага святла. Хідэа Кодама быў адным з першых, хто апісаў паэтапны падыход да вытворчасці.

Датай нараджэння тэхналогіі лічыцца 9 сакавіка 1983 г., калі Чарльз Халл пасля месяцаў эксперыментаў змог надрукаваць першы ўзор. Першым 3D-друкам, прызначаным для стварэння 3D-мадэляў, стала SLA-ўстаноўка, запатэнтаваная Чарльзам Халам. Сёння тэхналогія 3D-друку актыўна выкарыстоўваецца ва ўсім свеце.

Азнаёміцца з выставай патэнтнага фонду РНТБ можна па спасылцы.

Па матэрыялах РНТБ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: НЦІУ
Вверх