04.04.2024

Ва ўстанове адукацыі «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк» стартаваў прыём заявак на вераснёўскую адукацыйную змену, якая пройдзе з 4 па 27 верасня 2024 г. Да ўдзелу ў конкурсным адборы запрашаюцца навучэнцы 9-11 класаў.

Адбор будзе праводзіцца ў два этапы. Для ўдзелу ў 1 этапе адбору неабходна накіраваць заяўку і праект (у фармаце PDF) альбо заяўку і дакументы, якія пацвярджаюць перамогі і (або) удзел у міжнародных і (або) рэспубліканскіх адукацыйных мерапрыемствах, на сайт з 15 па 29 красавіка 2024 г.

З падрабязнай інфармацыяй аб змене і адукацыйных кірунках можна азнаёміцца па спасылцы.

Даведка:
Адукацыйныя змены – адзін з асноўных напрамкаў дзейнасці Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка, у рамках якога навучэнцам прапануецца бясплатна прайсці навучанне па выбраным адукацыйным кірунку.

Заняткі праводзяць выкладчыкі вядучых устаноў вышэйшай адукацыі краіны на базе навуковых лабараторый з сучасным абсталяваннем.

Навучэнцы, якія паспяхова асвоілі адукацыйную праграму ў дзённай і дыстанцыйнай формах, могуць атрымаць рэкамендацыю наглядальнага савета тэхнапарка да залічэння ва ўстановы вышэйшай адукацыі без уступных выпрабаванняў пры паступленні на спецыяльнасці профіляў адукацыі «Тэхніка і тэхналогіі» і «Прыродазнаўчыя навукі», а таксама ў ліцэі для асваення зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных вучэбных прадметаў, модуляў на павышаным узроўні ў рамках арганізацыі профільнага навучання.

Па матэрыялах Нацыянальнага дзіцячага парку

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram).


Фота: ndtp.by/
Вверх