05.12.2023

На анлайн-сэрвісе гатовых прававых рашэнняў па бухгалтарскаму ўліку падаткаабкладанню і праву «Ilex» апублікаваны артыкул начальніка ўпраўлення прававога і кадравага забеспячэння Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) Таццяны Кавалеўскай і начальніка ўпраўлення аўтарскага і сумежных правоў НЦІУ Канстанціна Галімава на тэму «Асобныя пытанні ажыццяўлення калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі ў кантэксце падаткаабкладання».

У артыкуле разглядаюцца пытанні прававой прыроды адлічэнняў на пакрыццё расходаў, звязаных з ажыццяўленнем калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі аўтараў і іншых праваўладальнікаў, праводзіцца аналіз дамоўных адносін у рамках калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Наталля Капралава

Вверх